Сёння ў Палацы дзяцей і моладзі "Золак" сабраліся каля дзвюх соцень дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі і іх бацькі. Павіншаваць з надыходзячым святам прыйшлі прадстаўнікі адміністрацыі Заводскага раёна Мінска. У праграме - тэатральны паказ "Снежная Каралева" на сучасны лад, карагод і, канешне, сустрэча з Дзедам Марозам і Снягуркай, якія ўручылі дзецям падарункі.
Да Новага года плануюцца яшчэ некалькі мерапрыемстваў у навучальных установах. А па ўсёй краіне дарыць дзецям цуд будуць да 10 студзеня.
Паказ "Снежная Каралева" - у падарунак для дзяцей Заводскага раёна
28 декабря 2020













