Пакуль на АЭС вядзецца актыўная праца, працягвае развівацца і сам Астравец

23 августа 2017

У будаўніцтва Беларускай АЭС ужо ўкладзена каля трох мільярдаў долараў. А графік узвядзення станцыі цалкам пацвярджаецца “Расатамам”. А гэта значыць, першы энергаблок будзе ўведзены ў эксплуатацыю ў 2019 годзе, а другі - у 2020-ым. Корпус рэактара для яго даставяць з Расіі ўжо ў верасні. Ну а пакуль на станцыі вядзецца актыўная праца, працягвае развівацца і сам Астравец. Аляксей Марцінёнак пабываў у рэгіёне галоўнай беларускай будоўлі.

Акуратныя трохпавярховыя дамы, новыя вуліцы, кафэ і рэстараны. І, вядома, будоўля. Тут ужо ў наступным годзе плануюць адкрыць бальніцу, літаральна за кіламетр - дзіцячы садок, які пачне працаваць праз некалькі тыдняў. Жыхары невялікага Астраўца яшчэ з дзясятак гадоў назад і ўявіць не маглі, як моцна і як хутка можа змяніцца іх горад.

Будаўнічая гадзіна пік і на пляцоўцы новай АЭС. Тут працуюць больш за пяць тысяч чалавек. Кантроль за працай самы сур'ёзны. Большая частка ўжо зроблена.

Гэты праект “Расатама” - адзін з самых бяспечных. Спецыялісты прапаноўваюць проста ўдумацца ў лічбу: роўна палова ўсіх выдаткаў на ўзвядзенне станцыі сыходзіць менавіта на гарантаванне бяспекі. Дарэчы, усяго тут ужо асвоілі амаль тры мільярды долараў. А зараз ідзе мантаж унутранага ахоўнага корпуса рэактара. Ёсць яшчэ і знешні.

Вялікая будоўля - гэта і адказнасць, і павышаная цікавасць. Прыязджала сюды і кіраўніцтва МАГАТЭ, кожны месяц - вышэйшыя службовыя асобы. Сёння Беларускую АЭС наведалі эксперты і журналісты з Расіі. У большасці сваёй яны не першы раз на такім аб'екце. Так што і ўражанні аб'ектыўныя.

Тры гады назад пляцоўка атрымала статус усебеларускай моладзевай будоўлі. Так што для гэтых хлопцаў і дзяўчат сённяшні дзень збольшага сумны. Працоўны семестр скончаны. За гэты час байцы студатрада паспелі і папрацаваць, і адпачыць. Нават тры вяселлі згулялі. Праўда, неафіцыйна, як флэшмоб на 14 лютага. Затое два з іх - інтэрнацыянальныя. Ёсць што ўспомніць, а яшчэ - ёсць магчымасць распавесці, што атрымалася папрацаваць на ўладкаванні аб'ектаў для ўнікальнага збудавання.