Пошукавы батальён узброеных сіл пачынае новы сезон

1 марта 2016

Новы сезон пошукавы батальён узброеных сіл пачынае з раскопак нямецкага лагера для ваеннапалонных у Гродне. На сённяшні дзень на месцы масавага пахавання часоў Вялікай Айчыннай вайны ўжо знойдзеныя астанкі звыш чатырох тысяч чалавек. Сезон адкрыецца ў красавіку і прадоўжыцца да кастрычніка, а пакуль што асабісты склад 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна праходзіць падрыхтоўку і навучанне. Летась палявыя працы вяліся на 119 аб'ектах перыяду дзвюх сусветных войнаў, а таксама вайны 1812 года. Паводле вынікаў, у мясцовыя органы ўлады для наступнага перапахавання перададзеныя астанкі больш як 2000 чалавек.