Пошукавыя атрады з усёй краіны з'ехаліся ў Мінск

6 июля 2019

У сталіцу на гэтым тыдні з'ехаліся пошукавыя атрады з усёй краіны. Школьнікі ўвекавечваюць памяць загінуўшых, працуюць з архіўнымі матэрыяламі, удзельнічаюць у пошукавых работах. Дзякуючы сваёй плённай працы яны знаходзяць звесткі аб прапаўшых салдатах і пахаваннях часоў Вялікай Айчыннай вайны. Наталля Кузьміцкая далучылася да насычанай праграмы юных пошукавікаў. 

Манумент героям 120 дывізіі - месца для мікрараёна Усходні ў сталіцы даволі сімвалічнае. Менавіта гэта славутае ваеннае злучэнне, створанае ў 1942 годзе ў Омску, ужо ў мірны час размясцілася ў былым ваенгарадку. Аднайменная вуліца і цяпер жыве воінскімі інтарэсамі і па ваенным раскладзе: ва ўрачыстыя дні на плошчы ля мемарыяла збіраюцца ветэраны і маладыя салдаты. На гэтым тыдні тут прынялі ўдзельнікаў рэспубліканскага злёту пошукавых атрадаў. 

У кожнай вобласці краіны існуюць такія аб'яднанні, у якіх увекавечваюць памяць загінуўшых. Актывісты працуюць з архіўнымі матэрыяламі, удзельнічаюць у - палявых пошукавых работах. Дзякуючы іх плённай працы атрымліваецца знайсці звесткі аб прапаўшых салдатах і пахаваннях часоў Вялікай Айчыннай вайны.

На працягу тыдня ў сталіцы іх чакала насычаная праграма. Напачатку сваю дзейнасць юныя пошукавікі прэзентавалі ў фармаце творчай візіткі. 

Пасля дэманстравалі сваю фізічную падрыхтоўку ў выпрабаваннях па спартыўным арыентаванні.

У праграме рэспубліканскага злёту пошукавых атрадаў ёсць частка і адукацыйная. За некалькі дзён у сталіцы актывісты наведалі музей ваеннай гісторыі, пазнаёмілася з прыроджанымі пошукавікамі ў кіналагічным цэнтры. Нават атрымалі доступ на даволі рэжымны аб'ект - найбуйнейшае сховішча дакументаў беларускай гісторыі XX стагоддзя.

Нацыянальны архіў - месца для іх асабліва цікавае. Менавіта руплівая праца з дакументамі часам дазваляе адшукаць неабходную інфармацыю, якая можа паспрыяць расследаванню.