Пошукавікам атрымалася выняць з балота вежу танка "Клім Варашылаў - 1"

13 ноября 2015

Мы працягваем сачыць за ходам аперацыі па падняцці рэдкага цяжкага танка "Клім Варашылаў - 1" у Сенненскім раёне. Сёння пошукавікам атрымалася выняць з балота вежу баявой машыны. Нягледзячы на тое, што танк быў узарваны экіпажам, каб "КВ" не дастаўся праціўніку, а затым больш як 70 гадоў праляжаў у балоце, канструкцыя машыны захавалася добра. На непрабіўной брані можна ўбачыць нават заводскую фарбу.

Зараз пошукавікам трэба будзе дастаць корпус танка. "КВ" плануюць аднавіць. Ён папоўніць экспазыцыю гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна".