70-гадовага пенсіянера з вёскі Навасёлкі знайшлі

20 сентября 2017

70-гадовага пенсіянера з вёскі Навасёлкі знайшлі. Дзядулю выявілі знясіленага на ўскраіне гаю каля роднага пасёлка. На адлегласці сямі кіламетраў ад месца, дзе грыбнік зайшоў у лес. У пушчы пенсіянер правёў пяць сутак. Яго адшуквалі з 14 верасня. У той дзень пажылы мужчына адправіўся па грыбы, але так і не вярнуўся. Тэлефон з сабою не ўзяў. Яшчэ адну пенсіянерку падчас пошукавай аперацыі знайшла міліцыя. 88-гадовая жыхарка Краснапольскага раёна адправілася па грыбы 17 верасня. На шчасце, абышлося без шпіталізацыі.

Працягваюцца пошукі прапаўшага ў Белавежскай пушчы дзесяцігадовага хлопчыка. Нагадаем, маленькі грыбнік адправіўся адзін у лес і прапаў вечарам 16 верасня недалёка ад вёскі Новы Бор. Хлопчыка шукаюць міліцыя, валанцёры і працаўнікі МНС.