Пошук нацыянальнай ідэі

20 января 2014
Пры фарміраванні нацыянальнай ідэі неабходна ўлічваць як мінімум 10 асноватворных фактараў. Такое меркаванне прагучала ў Мінску на форуме, які адкрыўся перад 85-гадовым юбілеем Акадэміі навук Беларусі. Асноўнай тэмай дыскусіі лепшых эканамістаў, філосафаў, сацыёлагаў і гісторыкаў краіны стаў пошук нацыянальнай ідэі ў цэлым і асноўныя яе складальнікі ў прыватнасці.

Сёння гуманітарныя навукі ў Беларусі, на думку ўдзельнікаў форума, перажываюць другое нараджэнне. Толькі летась праведзена больш за 40 буйных навуковых міжнародных канферэнцый, сярод якіх з сусветным значэннем - 15-ы з'езд славістаў, канферэнцыя, прысвечаная 1025-годдзю Хрышчэння Русі.