Нецвярозы вадзіцель знёс два святлафоры ў Мінску
7 июля 2020
У сталіцы высвятляюцца акалічнасці дарожна-транспартнага здарэння па вуліцы Пляханава. Вадзіцель "нісана" рухаўся ў напрамку праспекта Ракасоўскага і пры павароце налева не знізіў хуткасць і знёс два святлафоры. Адзін з іх трапіў на "фальксваген", які спыніўся побач. У ДТЗ ніхто не пацярпеў. Аднак высветлілася, што вадзіцель аўтамабіля "нісан" быў нецвярозым, у яго крыві выяўлена 2,4 праміле алкаголю. Супрацоўнікі ДАІ зараз вядуць праверку.














