Пагранзаставе "Лоеў" Гомельскай пагранічнай групы прысвоена імя Мікалая Сушанава

5 октября 2018

Адпаведны ўказ падпісаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. 75 гадоў таму падчас вызвалення пасёлка партарг батальёна 106-ай забайкальскай дывізіі, якая была створаная з саставу пагранічнікаў, адзін з першых пераправіўся праз Днепр. Арганізаваў знішчальныя атрады і ўтрымліваў плацдарм да падыходу асноўных сіл. За што старшы лейтэнант быў прадстаўлены да звання Героя Савецкага Саюза.

Сёння ў органах пагранслужбы існуе 13 імянных падраздзяленняў.