Пагранкамітэт Беларусі папярэджвае аб чэргах на беларуска-літоўскай мяжы

12 декабря 2015

Пагранкамітэт Беларусі папярэджвае аб чэргах у некаторых пунктах пропуску на беларуска-літоўскай мяжы. На дадзены момант у "Каменным Логу" на выезд чакаюць прыкладна 50 легкавых і 140 грузавых аўтамабіляў. Спецыялісты раяць скарыстацца меней загружанымі ўчасткамі - гэта "Прывалка" і "Катлоўка".

Таксама з раніцы былі праблемы з праездам і на мяжы з Украінай. Некаторыя пагранпераходы не працавалі з-за збояў у праграмным забеспячэнні мытнікаў суседняй краіны. Бліжэй да поўдня пункты пропуску запрацавалі ў штатным рэжыме. Усю актуальную інфармацыю аб чэргах на мяжы вы можаце адсачыць на сайце пагранведамства.