Пагранічнікі ўсклалі кветкі да манумента Перамогі ў Мінску

28 мая 2020
Па традыцыі ў Мінску пагранічнікі ўсклалі кветкі да манумента Перамогі. Калегі ўспамінаюць сёння сваіх загінуўшых таварышаў і аддаюць даніну памяці воінам Вялікай Айчыннай. Пасля ўрачыстай часткі на плошчы Перамогі ўдзельнікі цырымоніі адправіліся на Востраў Мужнасці і Скрухі, каб ушанаваць памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў. Нагадаем, сёлета пагранічная служба адзначае 102-ю гадавіну.