Грамадства

Спампаваць

20 Сакавіка 2017 19:09

Пагранічнікі не пусцілі ў Беларусь японскага фрылансера са спісу непажаданых асоб

Увечар 19 сакавіка падчас пагранкантролю пасажыраў рэйса Кіеў - Мінск высветлілася, што ў нашу краіну прыбыў Шаміль Цунеока - журналіст, перакананы джыхадыст, сябар тэрарыстаў Шышані і Гелаева. Падчас праверак высветлілася, што мужчына знаходзіцца ў спісе асоб, уезд якім на тэрыторыю Беларусі закрыты або непажаданы.

Руслан Мікуліч, першы намеснік начальніка атрада пагранічнага кантролю "Мінск": "Падчас разглядаў мы змаглі высветліць, што гэтая асоба таксама знаходзілася на тэрыторыі Украіны і Рэспублікі Ірак падчас вядзення баявых дзеянняў, аб чым сведчылі водціскі нумара датавальніка ў яго пашпарце. З адкрытых крыніц інфармацыі нам стала вядома, што гэты грамадзянін затрымліваўся ўладамі Ірака за падазрэнне ва ўдзеле ў тэрарыстычнай арганізацыі "Ісламская дзяржава".

Як паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце, грамадзяніну Японіі ва ўездзе ў нашу краіну адмоўлена.  

 

Iншыя навіны

Прогноз погоды на 23 сентября Прагноз надвор'я на 23 верасня 22.09.2017 15:29 / Грамадства Прагноз надвор'я на 23 верасня
В столице открыли велогараж  У сталіцы адкрылі велагараж  22.09.2017 15:17 / Грамадства У сталіцы адкрылі велагараж
Бабье лето на подходе Бабіна лета на падыходзе 22.09.2017 15:00 / Грамадства Бабіна лета на падыходзе