Зялёныя бярэты і кадэцкія пагоны атрымалі “Юныя сябры пагранічнікаў” - пяцікласнікі 31-й брэсцкай школы. Прычым, у сімвалічным месцы - легендарнай Брэсцкай крэпасці, дзе 75 гадоў назад іх продкі-пагранічнікі змагаліся за гэтую зямлю.
Поспехі ў вучобе - галоўны крытэрый адбору ў кадэты. Школьнікі асвояць агнявую падрыхтоўку, следапытства, азнаёмяцца са службай пагранічнага кантролю і нарадаў. Усё гэта спатрэбіцца будучым выпускнікам, якія вырашаць звязаць жыццё са службай на мяжы.













