Пагоны, пазачарговыя званні і знакі ўзнагароды

13 октября 2013

У Маладзечне пажаданні з вуснаў міністра ўнутраных спраў атрымалі ўсе падраздзяленні міліцыі Маладзечанскага раёна. Спецназ, ДАІ, патрульна-паставая служба, унутраныя войскі - лепшыя па службе з усіх куткоў Беларусі атрымалі новыя званні і знакі ўзнагароды. Пасля ўрачыстай часткі праваахоўнікі прыступілі да штодзённых задач. Кіраўнікі ведамства праверылі ў сваіх падапечных абмундзіраванне, экіпіроўку, сродкі абароны і веданне законаў. Далей ўсе падраздзяленні заступілі на ахову грамадскага парадку. Кульмінацыяй страявога агляду сталі паказальныя выступленні. Байцы міліцэйскага спецназа прадэманстравалі прафесійныя навыкі пры затрыманні ўзброенага злачынца, а таксама прыёмы рукапашнага бою. Скончылася мерапрыемства ўрачыстым маршам пад гукі духавога аркестра.