У сценах Ваеннай акадэміі адбылася ўрачыстая падзея

19 августа 2013

Упершыню ў Ваеннай акадэміі Беларусі курсантам урачыста ўручылі пагоны. Пад гукі ваеннага аркестра курсанцкія пагоны надзелі 356 будучых афіцэраў. У хуткім часе 43 чалавекі з гэтага набору будуць праходзіць навучанне ў Расіі. Яшчэ 3 курсанты стануць навучацца ў інтарэсах Узброеных Сіл у Акадэміі міліцыі. Пасля клятвенных слоў прысягі і прамовы начальніка Ваеннай акадэміі курсанты зрабілі круг пашаны па пляцы.


Сёння ж у сценах Ваеннай акадэміі адбылася яшчэ адна ўрачыстая падзея. Тут да новага навучальнага года адкрыўся новы спартыўны комплекс. Шэсць пляцовак для камандных гульняў дапамогуць курсантам акадэміі яшчэ лепш замацаваць свае спартыўныя дасягненні. Дарэчы, зараз спартсмены ўстановы займаюць лідзіруючыя месцы на спаборніцтвах не толькі ў чэмпіянатах краіны, але і на міжнародным узроўні.