Надвор’е на гэтым тыдні будуць вызначаць малаактыўныя атмасферныя франты

17 июля 2017

У сталічны рэгіён вяртаецца сапраўднае лета. У найбліжэйшыя дні будзе пераважна цёплае надвор'е. Заўтра і ў сераду ў асобных раёнах вобласці прагназуюць кароткачасовыя ападкі. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны - плюс трынаццаць, удзень дваццаць тры цяпла. У чацвер значна пацяплее. У паўднёвых раёнах дзённыя максімумы дасягнуць трыццаці градусаў.

У выхадныя на тэрыторыі Мінскай вобласці высокія тэмпературы захаваюцца. Але ж месцамі магчымыя кароткачасовыя дажджы.