Надвор'е ў выхадныя будзе вільготным і халодным

20 сентября 2019

Заўтра слупок тэрмометра падымецца ў дзённыя гадзіны усяго да 10 градусаў. Дождж прагназуецца на ўвесь дзень, таксама будзе воблачна. У нядзелю ненадоўга пацяплее - сіноптыкі абяцаюць да плюс 16, будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі пройдзе кароткачасовы дождж. На наступным тыдні зноў усталюецца халоднае з начнымі замаразкамі надвор’е.