Надвор'е ў цэнтральным рэгіёне ў выхадныя

20 ноября 2020

Мокры снег з дажджом, галалёдзіца, тэмпература паветра ад -5 да +6. Такое надвор'е, па прагнозах сіноптыкаў, чакае цэнтральны рэгіён у выхадныя. Ноччу і раніцай - слабы туман і галалёд. У нядзелю характар надвор'я зменіцца: узмоцніцца вецер, воблачнасць павялічыцца, магчыма слабая мяцеліца.

У пачатку наступнага тыдня снег будзе чаргавацца з дажджом. А тэмпература паветра прагназуецца вышэй за кліматычную норму.