Надвор'е ў сталіцы на гэтым тыдні абяцае быць цёплым, але нестабільным

18 августа 2014
Кароткачасовыя дажджы пройдуць у аўторак і сераду. Чацвер жа, паводле прагнозаў сіноптыкаў, стане самым пахмурным і дажджлівым. Тэмпература паветра ў начныя часы складзе 10-16 градусаў. Днём слупкі тэрмометраў падымуцца да 26-ці. У некаторых раёнах магчымыя парывы ветру да 20 метраў за секунду.
Дзмітрый Рабаў, начальнiк службы гiдраметэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра: У першай палове тыдня месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах не выключаныя навальніцы. Тэмпература паветра ў аўторак ноччу чакаецца 11-16, днём 22-27 градусаў. У сераду тэмпература паветра чакаецца 20-25 градусаў. Самы непагодлівы дзень - чацвер.
Да канца тыдня ў прагнозах без ападкаў. А ў нядзелю надвор'е пагоршыцца, і ў сталіцу зноў прыйдуць дажджы і навальніцы.