Надвор'е ў святочныя дні будзе снежным, але не марозным

28 декабря 2018

Дзённая тэмпература паветра ў сталіцы ў выхадныя каля 0 градусаў. Такое ж надвор'е і ў панядзелак - 31 снежня. У Мінску прагназуюць мяцеліцу. А ў навагоднюю ноч - невялікі мінус і таксама снег.

І такое ж надвор'е захаваецца да сярэдзіны наступнага тыдня. У сталіцы і Мінскай вобласці чакаецца мокры снег.