Надвор’е ў Мінску і Мінскай вобласці – завіруха, галалёдзіца і да -9 °C

31 января 2022
Сапраўдным лютым характарам надвор'я сустракае сталічны рэгіён трэці зімовы месяц. У прагнозе  галалёдзіца, завіруха і аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру. Парывы могуць дасягаць 15-20 метраў за секунду. Тэмпература паветра ноччу будзе вагацца ад 3 да 9 марозу. Днём  ад 0 да мінус 5.

Няўстойлівае надвор'е захаваецца да канца тыдня. У пятніцу адчувальна пахаладае. Ноччу  да 18 марозу.