Надвор'е ў гэтыя выхадныя парадуе жыхароў Мінска і вобласці

17 мая 2019
Цёпла і без ападкаў. Надвор'е ў гэтыя выхадныя парадуе жыхароў Мінска і вобласці. У суботу ўначы каля плюс 11, днём слупкі тэрмометраў падымуцца да 24 градусаў. Ападкі малаверагодныя. У нядзелю і першыя дні новага працоўнага тыдня надвор'е істотна не зменіцца - будзе цёпла і сонечна.