Надвор'е у Беларусі афарбавала кліматычную карту ў аранжавы колер

9 августа 2018

У сталіцы сёння да 29 з плюсам. Такое надвор'е афарбавала кліматычную карту ў аранжавы колер. Каб адчуваць сябе максімальна камфортна, медыкі раяць выбіраць светлае адзенне з натуральных тканін і не забываць пра галаўныя ўборы. Інструктаж, як засцерагчы сябе ад спёкі, сёння праводзяць супрацоўнікі МНС і прадстаўнікі Чырвонага Крыжа. У Мінску мабільныя пункты адкрыты ў розных раёнах горада, валанцёры раздаюць пітную ваду і вучаць, як аказаць першую дапамогу падчас сонечнага ўдару.

Многія мінчане ў такое надвор'е шукаюць і сваё камфортнае месца пад сонцам. Ля сталічных акваторый і ў зонах адпачынку - ажыятаж нават у будні.

Такое надвор'е захаваецца яшчэ на некалькі дзён. Спякота пачне адступаць толькі ў пачатку наступнага тыдня.