Надвор'е ў Беларусі б'е рэкорды

24 декабря 2019
Учора ў Гомелі сіноптыкі зафіксавалі 10,6 градуса цяпла, у Брагіне - 10,9 градуса вышэй за нуль. Да гэтага так цёпла ў снежні было ў 2015 годзе. У Брэсцкім рэгіёне ад нетыповага для першага месяца зімы надвор'я зацвіў кураслеп. Павышаны фон і дажджы чакаюцца ў Беларусі і ў найбліжэйшыя дні. На канец рабочага тыдня сіноптыкі прагназуюць пахаладанне і снег.