Надвор'е ў Беларусі б'е рэкорды

23 февраля 2018

Сёння ўначы зафіксаваны чарговы мінімум зімы - у Віцебскай вобласці. У Докшыцах было 28,9 градуса марозу. Дарэчы, мінімальная тэмпература паветра ў краіне на 23 лютага ўстаноўлена ў 2007. Тады ў Езярышчы слупкі тэрмометраў апускаліся да 32,6. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, у найбліжэйшыя выхадныя маразы захаваюцца.

ДАІ з-за моцных маразоў рэкамендуе ўстрымацца ад далёкіх паездак, асабліва на аўто з дызельным рухавіком.