Надвор'е адпавядае норме

26 августа 2013
Менавіта такім стабільна цёплым будзе апошні тыдзень лета. Сярэдняя тэмпература паветра днём будзе вагацца ад 16 да 23 градусаў цяпла. Аднак, выходзячы з дома, забываць аб парасоне сіноптыкі не раяць.
Дзмiтрый Рабаў, начальнiк службы гiдраметэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра: Тэмпература ўначы прагназуецца ў першай палове тыдня плюс 5 - 12. Уначы і раніцай месцамі туман. Днём пераважная тэмпература чакаецца ўмерана цёплай плюс 16 - 21. Пры гэтым у першай палове тыдня на поўдні не выключаныя месцамі кароткачасовыя дажджы. І ў другой палове тыдня, а там чакаецца шмат святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 1-му верасня, таму параіў бы, бо гэта будзе праходзіць у ранішнія гадзіны, апранаць курткі і не забыць на ўсякі выпадак узяць парасон
Таму сталічным модніцам пакуль не варта класці свае сукенкі ў дальнюю паліцу шафы. Цёплае надвор'е яшчэ будзе, але з восеньскімі капрызамі.