Надвор'е на выхадных сапраўды парадавала

24 сентября 2017

Грэх у такое надвор'е знаходзіцца ў чатырох сценах, бо ніякія сафіты не заменяць сапраўднага сонца, якога сёлета нам так не хапае. Таму прапанову Івана збегчы з душнай студыі на вуліцу ўсе падтрымалі аднагалосна. На ўра.

Яшчэ б… Тым больш, што наш любімы Мінск у ясны выхадны дзень асабліва выдатны. Ён з аднаго боку такі ж жывы і шматлюдны, як у любы будны дзень, але з другога - ён нікуды не спяшаецца, не мітусіцца, ён адпачывае і нібы ўсміхаецца ўсім нам.

Надвор'е сапраўды парадавала нас на выхадных, дала магчымасць выдыхнуць пасля насычанага мінулага тыдня (чаго каштуюць толькі адны вучэнні "Захад") і глыбока ўздыхнуць перад новым.

Мы абавязкова пабачымся і аб усім раскажам вам у нашых навінах.