Надвор’е на тэрыторыі Беларусі ў чацвер, 4 мая

3 мая 2017

Надвор’е на тэрыторыі Беларусі ў чацвер, 4 мая, у асноўным будзе

вызначаць поле павышанага атмасфернага ціску, па паўднёвым захадзе адчуецца ўздзеянне франтальнага падзелу.

У Брэсце кароткачасовыя дажджы, магчыма навальніца, уначы +7, удзень +15.

У Гродне без істотных ападкаў, уначы +4, удзень +15, кароткачасовы дождж.

У Віцебску без ападкаў, уначы каля 0, удзень 14 вышэй за нуль.

У Магілёве ападкаў не чакаецца, уначы +1, удзень +15.

У Гомелі без ападкаў, уначы +2, удзень 17 цяпла.

У Мінску без істотных ападкаў, уначы +3, удзень +15.

У найбліжэйшыя дні ў сталіцы: у пятнiцу без істотных ападкаў, каля +16, у суботу 19 цяпла і без ападкаў.

Надвор’е ў суседніх краінах: у Маскве +12, у Вільнюсе 14 цяпла, Кіеве +21, Варшаве 11 з плюсам.

Надвор’е ў Заходняй Еўропе: у Парыжы +15, Берліне +11, Вене 19 цяпла, Рыме +20 градусаў.