Надвор’е на гэтым тыдні зноў будзе не зімовае

7 декабря 2015

Без ападкаў і плюсавая тэмпература - надвор’е на гэтым тыдні зноў будзе зусім не зімовае. Ужо заўтра над тэрыторыяй краіны будзе панаваць паўднёвы антыцыклон. Моцныя вятры пачнуць сціхаць, да канца працоўнага тыдня ўсталюецца спакойнае надвор’е. Тэмпература паветра захаваецца ў межах 2-4 градусаў цяпла. Ападкаў таксама не прагназуецца, але раніцай на дарогах магчымы галалёдныя з’явы. На выхадных надвор’е пагоршыцца.

Дарэчы, згодна з прагнозамі сіноптыкаў, снегу не трэба чакаць амаль да Раства. Гэта выклікана анамальна цёплым першым месяцам зімы - сярэдняя тэмпература ў снежні будзе на 2-3 градусы вышэй за норму.