Надвор'е на гэтым тыдні будзе больш падобным на восеньскае

21 ноября 2016

Ноччу ад мінус 1 да мінус 5. А днём слупкі тэрмометраў падымуцца да 5 градусаў цяпла. Істотных ападкаў не прагназуецца. Толькі ў чацвер характар надвор'я крыху зменіцца. Атмасферныя франты з Заходняй Еўропы прынясуць дажджы і мокры снег у Мінск і паўночныя раёны вобласці.

У выхадныя таксама чакаюцца дажджы з мокрым снегам. На дарогах магчыма галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе каля 0. А днём слупок тэрмометра не падымецца вышэй за 3 градусы.