Надвор’е на 27 мая

26 мая 2017

Надвор’е на тэрыторыі Беларусі ў суботу, 27 мая, у асноўным будзе вызначаць поле павышанага атмасфернага ціску. Небяспечных метэаз'яў па краіне не чакаецца.

У Брэсце без ападкаў, уначы +8, удзень +22.

У Гродне ападкаў не прагназуецца, уначы +7, удзень +21.

У Віцебску ўначы без ападкаў, +4, удзень 19 вышэй за нуль, магчымы кароткачасовы дождж.

У Магілёве ўначы без ападкаў, 5 цяпла, удзень +20, магчымы невялікі кароткачасовы дождж.

У Гомелі без істотных ападкаў, уначы +6, удзень 21 цяпла.

У Мінску без ападкаў, уначы +7, удзень +21.

У найбліжэйшыя дні ў сталіцы чакаецца: у нядзелю без істотных ападкаў, +24, у панядзелак +26, у другой палове дня кароткачасовы дождж, магчыма навальніца.

Надвор’е ў сталіцах суседніх краін: у Маскве +16, у Вільнюсе 19 цяпла, Кіеве +20, Варшаве 23 з плюсам.

Надвор’е ў Заходняй Еўропе: у Парыжы +29, Берліне +24,

Вене 23 цяпла, Рыме +28 градусаў.