Надвор'е, характэрнае для сярэдзіны лета, чакае мінчан на гэтым тыдні

19 мая 2014
Сярэдняя тэмпература паветра будзе вышэйшай на 4-9 градусаў за кліматычную норму. Але без дажджоў і навальніц не абыдзецца. На тэрыторыю сталіцы і вобласці асабліва ў першай палове тыдня будзе паступаць цёплае, але вельмі вільготнае паветра. Таму чакаюцца кароткачасовая дажджы, месцамі моцныя ліўні і нават навальніцы.

У пачатку наступнага тыдня ў Мінску чакаецца да 30 градусаў цяпла, але з кароткачасовымі дажджамі і ліўнямі.