Надвор'е дорыць добрую магчымасць правесці апошні летні ўік-энд на прыродзе

26 августа 2016

Спякотна і сонечна будзе ў сталічным рэгіёне ў гэтыя выхадныя. Максімальная тэмпература паветра складзе 31 градус. Надвор'е будуць вызначаць высокі атмасферны ціск і антыцыклон, які пройдзе па тэрыторыі краіны. У выніку сярэдняя тэмпература будзе на 4 градусы вышэйшай за кліматычную норму.

Дзмітрый Рабаў, начальнік службы Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі: "У суботу, нядзелю чакаецца пераменная воблачнасць, без ападкаў. А тэмпература паветра ў начныя гадзіны плюс 10-15. Днём у суботу 26-31. У нядзелю 25-30 градусаў".

Пачатак наступнага тыдня таксама будзе спякотным. Паветра зноў прагрэецца да 31 градуса, аднак магчымыя кароткачасовыя дажджы.