Пераменлівымі будуць толькі слупкі тэрмометраў - на працягу тыдня тэмпература паветра будзе вагацца ад 10 марозу да 2 градусаў цяпла. Заўтра снегапад сціхне, днём 4 з мінусам. Уначы 6-11 марозу. Пацяплее днём у сераду - да 2 з плюсам. У прагнозах мокры снег, месцамі дождж, з раніцы галалёдзіца на дарогах.
Дзмiтрый Рабаў, начальнiк службы гiдраметэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра: Бліжэй да выхадных тэмпература паветра пачне апускацца, пачне паступаць больш халоднае паветра з паўночных шырот.
Халаднаватае снежаньскае надвор'е захаваецца і на наступным тыдні. Днём у прагнозах 6-8 градусаў ніжэй за нуль, ноччу 10 марозу.














