Загінуўшых падчас вайны ўспамінаюць сёння і ў Цэнтральным рэгіёне

22 июня 2018

77-ю гадавіну пачатку Вялікай Айчыннай вайны ўспамінаюць сёння і ў Мінскай вобласці. Сумная дата - 22 чэрвеня 1941 года - змяніла лёс мільёнаў людзей. У нашай краіне няма сям’і, якую не закранула б ваеннае ліхалецце. Больш за 600 населеных пунктаў згарэлі ў полымі вайны, трэць з іх не аднавіліся. У вайну абарвалася і гісторыя вёскі Літавец ў Дзяржынскім раёне. Падчас карнай аперацыі загінулі амаль дзве сотні жыхароў, 58 - дзеці. Сёння на месцы трагедыі - памятны мітынг.

Падчас патрыятычных акцый і памятных мерапрыемстваў ахвяр вайны ў гэтыя чэрвеньскія дні ўзгадваюць па ўсёй Мінскай вобласці.