Цягнікі сталічнай падземкі будуць рухацца хутчэй

15 августа 2014

З 1 верасня метро пераходзіць на новы рэжым працы. У гадзіны пік інтэрвал руху цягнікоў замест трох хвілін складзе дзве. Інтэрвал скароціцца ў рабочыя дні раніцай (з 7:00 да 9:00) і ў вячэрнія гадзіны пік (з 16:00 да 19:00).


Нагадаем, першыя цягнікі з канцавых станцый адпраўляюцца а палове на шостую раніцы. Апошні састаў кранаецца з канцавых станцый у гадзіну ночы.