Падземны фантан - на станцыі Купалаўская

15 июля 2014
Сёння днём у мінскай падземцы з-пад мармуровых пліт струменілася вада. Прарыў пажарнага крана тэрмінова ліквідавалі, прыбралі ваду на платформе. Здарэнне не паўплывала на рух цягнікоў. Метро працавала ў штатным рэжыме. Пацярпелых няма.