Падвялі вынікі акцыі "Беларусь 1" - новыя Гарызонты"

12 февраля 2016

Сёння ў прамым эфіры праграмы "Добрай раніцы, Беларусь!" падвялі вынікі акцыі "Беларусь 1" - новыя Гарызонты", што праводзілася да 60-годдзя Беларускага тэлебачання. Усе, хто жадаў, маглі абмяняць старыя тэлепрыёмнікі на новыя. Адна ўмова - тэлевізары павінны былі быць выпушчаныя на заводзе "Гарызонт". У выніку журы адабрала 6 фіналістаў, якім сёння наўзамен на рарытэтныя тэлепрыёмнікі ўручылі сучасныя тэлевізары.

Усе мадэлі тэлевізараў - пераможцаў акцыі датуюцца пачаткам 60-х гадоў выпуску. Некаторыя будуць выстаўленыя ў музеі завода, а некаторым пасля рэстаўрацыі і мадэрнізацыі будзе дадзена другое жыццё.