Лепшыя экалагiчныя праекты назвалi ў Барысаве. Пераможцаў рэспубліканскага конкурсу "Энергамарафон" вызначылі сёння ў анлайн-фармаце. Журы выбірала сярод 120 праектаў ад навучэнцаў школ і каледжаў з усіх рэгіёнаў Беларусі, якія перамаглі на абласных этапах. Кожны юны эколаг прэзентаваў уласны праект - тэматычныя відэакліпы, рэкламныя ролікі, плакаты і малюнкі на актуальную тэматыку. Аўтары лепшых у сямі намінацыях атрымалі кубкі, дыпломы і сертыфікаты. Школьнікі з Дзяржынска сталі пераможцамі "Энергамарафону». У фінале экалагічнага спаборніцтва яны прадставілі макет інавацыйнай вадзяной помпы.
Мэта конкурсу - навучыць дзяцей больш беражліва адносіцца да навакольнага асяроддзя і карыстацца энергарэсурсамі рацыянальна.
Падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу "Энергамарафон"
31 марта 2021













