Падведзены вынікі рэспубліканскіх спаборніцтваў па гандболе

21 мая 2021

У сталічным спарткомплексе "Уручча" сёння ўрачыста падвялі вынікі рэспубліканскіх спаборніцтваў па гандболе "Імклівы мяч - 2021". У іх удзельнічалі восем каманд. Золата сёлета застаецца  ў  сталіцы. У юнакоў у фінале каманда "Мінск-1" перамагла хлопцаў з дружыны "Мінск-2" -  31:21. У дзяўчат таксама каманда "Мінск-1" не без праблем у вырашальным паядынку, але справілася з дружынай Мінскай вобласці - 28:26. Адзначым, у кожным амплуа былі названы і ўзнагароджаны лепшыя гульцы турніру. "Імклівы мяч" традыцыйна праходзіць пад патранажам Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Спаборніцтвы - выдатная пляцоўка для пераходу на больш высокі ўзровень, пра што і заяўляюць удзельнікі турніру.