Падведзены вынікі летняй аздараўленчай кампаніі

16 октября 2017

Больш за 65 000 школьнікаў Мінска ў летні сезон адпачылі ў дзіцячых лагерах. Былі арганізаваны змены дзённага знаходжання, палатачныя гарадкі, а таксама профільныя атрады ў загарадных лагерах. Амаль дзве тысячы дзяцей-сірот паправілі здароўе ў летніх лагерах за кошт бюджэту.

Зараз дзіцячыя лагеры пачынаюць падрыхтоўку да наступнага сезона: запланаваныя рамонтныя работы, пры неабходнасці заменяць мэблю і абсталяванне.