Падведзены вынікі конкурсу Пазнай Беларусь

27 октября 2014

Увасобіць любоў да краіны ў фатаграфіі і атрымаць узнагароду. У Мінску падвялі вынікі конкурсу Пазнай Беларусь. Сёлета пераможцаў вызначылі ў 8-мі намінацыях - такіх як экскурсавод года, інавацыі турыстычнага прадукту. Кульмінацыяй прафесійнага конкурсу стала народная намінацыя, дзе мог паўдзельнічаць кожны. Свае фатаграфіі на фоне славутасцяў Беларусі даслалі 44 падарожнікі. Перамагла пара, якая за паўгода ўбачыла сваімі вачамі больш чым 130 храмаў, касцёлаў і замкаў.


Чэслаў Шульга, намеснік міністра спорту і турызму Беларусі: Конкурс - гэта своеасаблівы лакаматыў ініцыятыў, творчасці, наватарства, цікавых праектаў, і ў мяне нейкая ўпэўненасць, што ў найбліжэйшыя 10-15 гадоў ён сапраўды будзе магчымы, будзе неяк трансфарміравацца ў сістэме падачы матэрыялу, у сістэме заахвочвання.


Вольга Загній і Дзяніс Баранаў, пераможцы ў намінацыі Я пазнаю Беларусь: Проста вось так хадзілі, нас гэта зачароўвала, сапраўды культурная спадчына ў нас вельмі багатая, і мы рады, што дзякуючы гэтаму конкурсу мы ўсё гэта бачым сваімі вачамі і прапускаем праз сябе.


Пераможцы атрымалі не толькі дыпломы, але і падарункі ад спонсараў, у тым ліку - пуцёўкі на адпачынак за мяжу. Сёлета конкурсу спаўняецца 12 гадоў. З кожным новым расце і колькасць намінацый, і колькасць удзельнікаў. На гэты раз журы разгледзела больш чым 130 заявак.