Падтопленымі ў Беларусі застаюцца больш за 800 жылых дамоў і некалькі тысяч падворкаў

27 апреля 2013

Больш за ўсё дасталася Гомельскай вобласці. Напярэдадні  з-за пад'ёму ракі Сож  зарэгістравана каля ста новых выпадкаў. У Гомелі пацярпелі 30 жылых дамоў. Жаданне эвакуіравацца выявілі толькі 8 гараджан. Жыхары паўночнага рэгіёну пацярпелі не менш за жыхароў паўднёвага. Паводкі, якія ў прынцыпе не характэрныя для Віцебскай вобласці, сёлета ўзялі сваё. Як падкрэслілі ў МНС, сітуацыя поўнасцю кантралюецца. Да небяспечнай адзнакі наблізіўся і Днепр, напаўняецца Бярэзіна. Астатнія рэкі рэгіёну трывогі ўжо не выклікаюць. На Прыпяці адзначаецца паніжэнне ўзроўню вады. Па словах спецыялістаў, такая сітуацыя назіраецца ўпершыню за 50 гадоў. Што датычыцца другой хвалі вялікай вады, якую чакалі з тэрыторыі Расіі, то ратавальнікі сходзяцца ў меркаванні, што на гэты момант прагнозы не пацвярджаюцца. Змяніцца сітуацыя можа толькі ў выпадку моцных дажджоў, але нязначна.