Падлічылі сярэдні заробак жыхара Мінскай вобласці

14 декабря 2018

За апошнія дзевяць месяцаў ён складае 933 беларускіх рублі , што на 117 працэнтаў больш, чым летась. Павышэнне зарплат адбываецца і дзякуючы стварэнню новых працоўных месцаў у сферах машынабудавання, міжнародных перавозак, будаўніцтва, лёгкай прамысловасці. Увогуле, за дзевяць месяцаў 2018 года ў Мінскай вобласці створана восем з паловай тысяч новых працоўных месцаў. Найбольшы прыток новых кадраў у Мінскім, Барысаўскім і Салігорскім раёнах. Надзея Сербіненка з падрабязнасцямі.
Вось так менеджар па продажах Аляксандр Шыш пералічвае краіны, з якімі працуе яго кампанія. Аляксандр, як і яго калегі заняты ў лагістыцы: займаецца транспартнымі паслугамі для замежных кліентаў. У калектыве ён яшчэ навічок, працаўладкаваўся ўсяго месяц таму. Спачатку прайшоў экспрэскурс знаёмства са спецыфікай міжнародных перавозак і ўжо зараз працуе практычна нароўні з усімі астатнімі.
Міжнародная транспартная кампанія, што размяшчаецца ў Дзяржынску, на гэтым рынку амаль 20 гадоў. Перавозяць зборныя грузы з Заходняй Еўропы ў Расію, у тым ліку на Далёкі Усход, Казахстан, Узбекістан і ў зваротным кірунку. Адміністрацыйны дырэктар кампаніі Уладзімір Сяргееў расказвае - за апошні год штат сур'ёзна пашырылі.
Сёння сярэдні заробак па Мінскай вобласці каля 950 рублёў, што на 117 працэнтаў больш, чым летась. Павышэнне зарплат адбываецца і дзякуючы стварэнню новых высокапрадукцыйных, інавацыйных працоўных месцаў. На гэтым прадпрыемстве у Фаніпалі вырабляюць тэрмаусадачную этыкетку для харчовай прамысловасці. Праз месяц як раз плануюць пашырацца і вырабляць уласны прадукт, тым самым замесцяць імпарт.
Каб уладкавацца на паліграфічную вытворчасць, не абавязкова мець прафесійную адукацыю, тут працуюць як выпускнікі універсітэтаў, так і спецыяльных каледжаў і ліцэяў. Галоўнае, мець імпэт да плённай працы.
Увогуле, найбольшы прыток новых кадраў сёлета зафіксаваны ў Мінскім раёне - амаль тры тысячы чалавек. На другім месцы - Барысаўскі, дзе працу змаглі знайсці практычна тысяча чалавек. У Салігорску - горадзе шахцёраў - сёлета працаўладкаваліся амаль 800 чалавек. Паступова зніжаецца і колькасць беспрацоўных у цэнтральным рэгіёне.