Да такіх высноў прыйшлі беларускія медыкі. Нягледзячы на тое, што дапамога аказваецца ў поўным аб'ёме, часцяком дзіця можа трапіць да ўрачоў занадта позна. Таму педагогам, а менавіта яны могуць на раннім этапе заўважыць змены ў паводзінах, МУС і Мінаховы здароўя прапаноўвае супрацоўнічаць. Толькі летась навучанне прыкметам нарказалежнасці прайшлі больш як 400 псіхолагаў.
Людміла Шпакоўская, загадчыца падлеткавага аддзялення УАЗ Гарадскі клінічны наркалагічны дыспансер: Уважлівы педагог-псіхолаг заўважае змены ў паводзінах дзіцяці. Калі ў іх узнікаюць падазрэнні, што з дзіцем можа быць нешта не так, яны выклікаюць бацькоў.
Калі ж бацькі бяздзейнічаюць, то педагог мае права напрамую звярнуцца ў інспекцыю па справах непаўналетніх.














