Важнасць беларускіх святынь - Жыровіцкага абраза Божай Маці і манастыра, дзе захоўваецца рэліквія - перакажуць мовай сучаснага пакалення. А менавіта праз сацыяльныя сеткі і відэакантэнт Агенцтва тэленавін. Такі IT-фармат духоўнага выхавання моладзі абмяркоўваўся на другіх Калядных чытаннях. Прадстаўнікоў 20-ці гарадоў Мінскай вобласці сабралі для дыскусіі на скайп-пляцоўцы. Прадстаўнікі аблвыканкама і мітраполіі ў пошуках актуальных іструментаў, каб падлеткі сапраўды зацікавіліся хрысціянскай адукацыяй. Бо нямногія ведаюць, што ў старажытнасці іконе Маці Божай Жыровіцкай пакланяліся нават рымляне, а сёння яна ўваходзіць у сотню самых значных праваслаўных абразоў свету.
У Барысаве праходзяць курсы па асновах праваслаўнай культуры для школьнікаў
Нагадаем, у сакавіку Беларуская праваслаўная царква і Міністэрства адукацыі падпісалі праграму супрацоўніцтва на найбліжэйшую пяцігодку. Мерапрыемствы на 37 лістах. Так, у школах Барысава праводзяць факультатывы па асновах праваслаўнай культуры. З дзецьмі абмяркоўваюць царкоўную гісторыю і традыцыі.













