Падрабязнасці забойства паляўнічага ў Кіраўскім раёне

14 октября 2019

У Следчым камітэце пракаменціравалі інцыдэнт, што здарыўся ў Кіраўскім раёне, дзе на паляванні загінуў чалавек. Паводле інфармацыі СК,  падчас загону звера было зроблена некалькі выстралаў. Адзін з іх стаў ракавым для 31-гадовага жыхара Бабруйска. Мужчына загінуў на месцы. На гэты  момант праваахоўнікам  вядомы дакладны сектар, адкуль вёўся адстрэл жывёл, а таксама паляўнічыя, якія ў ім знаходзіліся.

Усё здарылася днём  12 кастрычніка. Падчас загону звера адзін з паляўнічых зрэагаваў на шум і выстраліў. Па факце смерці чалавека  ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле  "Прычыненне смерці па неасцярожнасці".