Падраздзяленні спецназу вызначаць лепшых стралкоў

23 сентября 2019

З баявой стральбой і ва ўмовах, максімальна набліжаных да рэальных. У Мінску стартавалі міжнародныя спаборніцтвы па стральбе з баявой зброі сярод спецназу. Арганізатар - група "А" Камітэта дзяржбяспекі. Да 30-годдзя гэтага спецпадраздзялення спаборніцтвы і прымеркаваныя. Сёння на розных ваенных палігонах і стрэльбішчах Беларусі пройдуць індывідуальныя практыкаванні. Снайперы будуць змагацца ў трапнасці і спрыце на некалькіх агнявых рубяжах. Пасля таго, як будуць вызначаны лепшыя стралкі ў індывідуальных заліках, пачнуцца камандныя практыкаванні. Гэта будзе самы відовішчны этап - удзельнікам трэба адпрацаваць заданні, звязаныя са спецыфікай працы спецпадраздзяленняў: вызваленне заложнікаў, ахоўныя мерапрыемствы і лакалізацыя пазапраўных бандфарміраванняў. 

Прадоўжацца спаборніцтвы пяць дзён. У пятніцу вызначаць пераможцаў у камандных і індывідуальных заліках.