Падпіска на экстрэмісцкія каналы і чаты цягне крымінальную адказнасць

13 октября 2021
Падпіска на экстрэмісцкія каналы і чаты цягне крымінальную адказнасць. 12 кастрычніка прынята пастанова Савета Міністраў "Аб мерах процідзеяння экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму".  ГУБАЗ пачынае працу па прызнанні незарэгістраваных груп грамадзян, якія здзяйсняюць экстрэмісцкую дзейнасць, у тым ліку ў месенджарах і сацыяльных сетках, экстрэмісцкімі фарміраваннямі. А падпісанты радыкальных дэструктыўных тэлеграм-каналаў і чатаў будуць прыцягвацца да крымінальнай адказнасці - гэта пазбаўленне свабоды да сямі гадоў - як удзельнікі экстрэмісцкага фарміравання.