Падпісаны мемарандум аб стварэнні Інфармацыйнага цэнтра па атамнай энергіі

9 июня 2014

Мемарандум аб стварэнні Інфармацыйнага цэнтра па атамнай энергіі ў Мінску падпісаны сёння ў расійскай сталіцы Міністрам адукацыі Беларусі Сяргеем Маскевічам і генеральным дырэктарам Расатама Сяргеем Кірыенкам у рамках VI Міжнароднага форуму Атамэкспа. Мяркуецца, што інфармацыйны цэнтр адкрыецца да канца года. Ён размесціцца на пляцоўцы Рэспубліканскага цэнтра тэхнічнай творчасці навучэнцаў.


Сёлета Атамэкспа прысвечаны праблемам стабільнасці ў сферы атамнай энергетыкі. Удзельнікі кангрэса разгледзяць пытанні, якія датычацца фінансавання праектаў па будаўніцтве атамных станцый, юрыдычных праблем абыходжання з радыёактыўнымі адыходамі і скарыстаным ядзерным палівам.